Беларуская Служба

Станіслаў Жарын: «Польшча застаецца адной з галоўных цэляў агрэсіўных дзеянняў Масквы»

02.01.2022 09:45
Ілюстрацыйны здымакPAP/Artur Reszko

Палітык падкрэсліў, што Польшча даўно перасцерагала перад імперскай палітыкі Расіі, якая, выкарыстоўваючы розныя палітычныя інструменты, гадамі дэстабілізуе сітуацыю ў Еўропе, атрымліваючы пры гэтым новыя магчымасці дзейнічаць супраць Захаду.

Жарын нагадаў, што ў 2021 годзе пачалася маштабная спроба рэжыму Аляксандра Лукашэнкі дэстабілізаваць сітуацыю ў Польшчы і іншых краінах Еўрасаюза.

«Мінск актывізаваў дзяржаўны апарат, у тым ліку службы і ўстановы, падпарадкаваныя рэжыму, у тым ліку авіякампаніі, турыстычныя агенцтвы ды гатэлі, каб стварыць шлях незаконнай міграцыі з краін Блізкага Усходу і Афрыкі ў Еўропу», – адзначыў Жарын.

Палітык падкрэсліў, што гэтая аперацыя суправаджалася сістэматычнай інфармацыйнай кампаніяй супраць Польшчы, мэтай якой было прыцягненне Польшчы да адказнасці за міграцыйны крызіс і яго эскалацыю. Прапаганда Расіі і Беларусі спрабавала аказаць дадатковы ціск на Захад, каб прымусіць даць згоду на міграцыйны шлях, дадаў ён.

Жарын ацаніў, што Лукашэнка не дазволіў бы сабе арганізаваць такую ​​сурʼёзную аперацыю супраць Захаду, калі б яго не падтрымаў Уладзімір Пуцін.

«Дзякуючы жорсткаму рашэнню польскіх уладаў, у прыватнасці Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і Міністэрства нацыянальнай абароны, удалося закрыць польскую мяжу», – падкрэсліў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.

«Удзел Расіі ў гібрыднай аперацыі супраць Польшчы ды іншых заходніх краін відавочны. Расія рукамі беларускага дыктатара рэалізуе свой доўгатэрміновы сцэнар аслаблення адзінства НАТА і Еўрасаюза, цынічна прапаноўваючы дапамогу ў спыненні крызісу«, – сказаў палітык.

Апроч таго, міграцыйны і ваенны ціск суправаджаецца пастаянным энергетычным ціскам з боку Масквы і Пуціну праз шантаж атрымальнікаў расійскага газу «перакрыццём крана» і абмежаваннем паставак сыравіны ў Еўропу. Гэта выклікала рэзкае павышэнне цаны на газ на рынках, папярэдзіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.

PAP/юл